Аб сустрэчы Пасла з Міністрам культуры і турызму Турцыі
03.02.2021 г.3 лютага б.г. у Анкары адбылася сустрэча Пасла Рэспублікі Беларусь Віктара Рыбака з Міністрам культуры і турызму Турэцкай Рэспублікі Мехметам Нуры Эрсоем.
У пачатку гутаркі быў падкрэслены высокі ўзровень палітычных адносін паміж Беларуссю і Турцыяй і важнасць далейшага пашырэння супрацоўніцтва ў галіне культуры і турызму.
У кантэксце міжкультурнага ўзаемадзеяння суразмоўцы абмеркавалі магчымасць арганізацыі ў 2022 годзе ўзаемных Дзён культуры, прымеркаваўшы да 30-гадовага юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Таксама былі разгледжаны пытанні рэалізацыі сумеснага праекта Міжнароднага фестывалю музыкі «Усход-Захад» у г.Аланьі.
Падчас сустрэчы адбыўся зацікаўлены абмен думкамі ў кантэксце ўязнога турызму ў Беларусь. Бакі намецілі канкрэтныя крокі для эфектыўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы.
Напрыканцы гутаркі кіраўнік беларускай дыпмісіі перадаў турэцкаму боку дыпломы і падзячныя лісты пераможцам і прызёрам з Турцыі VII Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка «сябруюць дзеці на планеце», арганізаванага Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.