:

Аб рабочым візіце Пасла Беларусі ў Турцыі В.Рыбака ў Стамбул

07.04.2021 г.

Пасол Беларусі ў Турцыі Віктар Рыбак 6 красавіка 2021г. наведаў з рабочым візітам горад Стамбул.

Падчас візіту кіраўнік беларускай замежнай установы правёў дзелавыя сустрэчы з кіраўніцтвам суб'екта тавараправоднай сеткі канцэрна ”Белнафтахім“ у Турцыі – ТАА ”БНХ Петракімія“ і прадстаўніцтва ААТ ”МАЗ“ у Стамбуле.

Разгледжаны вынікі работы прадстаўніцтваў у 2020 годзе і першым квартале 2021 г., а таксама планы да канца бягучага года. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням забеспячэння ўстойлівых паставак нафтахімічнай прадукцыі з Беларусі ў Турцыю, уваходжання тэхнікі МАЗ на турэцкі рынак. Адбыўся абмен думкамі аб падыходах да далейшага развіцця супрацоўніцтва з турэцкімі партнёрамі прадстаўніцтваў беларускіх арганізацый.

У рамках візіту Пасол В.Рыбак таксама правёў сустрэчу з Генеральным консулам Беларусі ў Стамбуле Аляксеем Шведам і абмеркаваў пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць для беларускіх замежных устаноў у Анкары і Стамбуле.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці