:

Аб спачуванні Пасла В.Рыбака у сувязі з трагічнымі падзеямі у Расійскай Федэрацыі

26.03.2024 г.

25 сакавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак наведаў Пасольства Расійскай Федэрацыі і пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку тэракта ў Падмаскоўі.

Ад імя Пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы і сябе асабіста Пасол В.Рыбак выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім загінуўшых, пажадаў больш хуткага выздараўлення тым, хто атрымаў раненні і псіхалагічныя траўмы.

У прыватнасці, у спачуванні гаворыцца: «З глыбокім болем успрынялі трагічную вестку аб гэтым жахлівым тэрарыстычным акце, што адбыўся ў Краснагорску ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» і прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр сярод мірных ні ў чым невінаватых людзей. Сярод загінуўшых аказаўся і адзін грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

Ды супакояцца душы загінуўшых. Гэтаму зверскаму забойству няма ніякіх апраўданняў. У гэтыя цяжкія хвіліны мы разам з брацкім расійскім народам!».

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці