:
BE

Пасол Беларусі сустрэўся з Кіраўніком Савета вышэйшай адукацыі Турцыі

15.04.2021 г.

15 красавіка 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Турцыі Віктара Рыбака з Кіраўніком Савета па вышэйшай адукацыі Турэцкай Рэспублікі Йекта Сарачам.

Даведачна: Кіраўнік Савета па вышэйшай адукацыі Й.Сарач наведаў з візітам Рэспубліку Беларусь у кастрычніку 2019 года. У ходзе візіту быў праведзены першы Форум устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і Турцыі і падпісана двухбаковая праграма супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі на 2020-2021 гады. У цяперашні час паміж ўстановамі вышэйшай адукацыі Беларусі і Турцыі дзейнічае 60 прамых дагавораў аб супрацоўніцтве.

У ходзе сустрэчы В.Рыбак і Й.Сарач абмеркавалі пытанні арганізацыі візіту ў адказ дэлегацыі беларускіх устаноў адукацыі е кіраўніцтва на чале з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Правядзенне гэтага візіту плануецца сумясціць з удзелам беларускіх устаноў у Міжнароднай выставе замежных моў і летніх школ, запланаванай 18 — 24 мая г.г. у гарадах Анкара, Стамбул і Ізмір.

У рамках візіту разглядаецца магчымасць правядзення другога Форуму устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і Турцыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці