:

Пра кінапаказ стужкі “Брэсцкая крэпасць”

26.06.2023 г.

24 чэрвеня 2023 г. у офісе кандыдата ў Ганаровыя консулы Беларусі ў Чанаккале Рыдвана Дэмірхана адбыўся кінапаказ ваеннага фільма “Брэсцкая крэпасць”, які апавядае пра першыя дні Вялікай Айчыннай вайны і подзвігі герояў-абаронцаў рубяжоў нашай Радзімы.

Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, было арганізавана пры садзейнічанні Р.Дэмірхана і прайшло пры падтрымцы беларускіх дыпламатычных місій у Турцыі – Генконсульства ў Стамбуле і Пасольства ў Анкары, а таксама Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. Сярод ганаровых гасцей кінапаказу – віцэ-губернатар правінцыі Чанаккале, прадстаўнікоў дзелавых і бізнес колаў, сродкаў масавай інфармацыі.

У сваіх выступах Пасол Віктар Рыбак і Генеральны консул Аляксей Швед спыніліся на важнасці захавання гістарычнай памяці і недапушчальнасці здраджваць забыццю подзвіг шматнацыянальнага Савецкага народа ў Вялікую Перамогу, быў падкрэслены яе кошт для беларусаў – кожны трэці грамадзянін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці