:

Аб візіце Пасла Беларусі В.Рыбака ў Ірак

31.01.2024 г.

30 студзеня 2024 г. у рамках другога дня рабочага візіту ў Багдад Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турэцкай Рэспубліцы і ў Рэспубліцы Ірак па сумяшчальніцтве Віктар Рыбак сустрэўся са Старшынёй Вышэйшага Судовага савета Ірака Фаікам Зіданам. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны вынікі праведзенага ў лістападзе 2023 года афіцыйнага візіту іракскага службовай асобы ў нашу краіну. Выказаны ўстойлівы намер развіваць двухбаковыя адносіны паміж краінамі. Адбыўся абмен думкамі па рэгіянальных і глабальных пытаннях.

Кіраўнік беларускай замежнай установы нанёс візіт ветлівасці намесніку Прэм’ер – міністра Ірака ў міжнародных пытаннях – Міністру замежных спраў Фуаду Хусэйну. Суразмоўцы пацвердзілі намер і гатоўнасць рэалізаваць усе дамоўленасці, дасягнутыя кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Ірака на палях саміту краін Руху недалучэння ў Баку ў ліпені 2023 года, абмеркавалі рэгіянальныя і глабальныя праблемы.

У гэты ж дзень Пасол Беларусі правёў сустрэчы з Міністрам унутраных спраў Абдулам Амірам Аль-Шамары і намеснікам Міністра гандлю Ірака Гасанам Фарханам. Падчас сустрэч былі абмеркаваны напрамкі пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы развіццё нарматыўна-прававой базы.


 

Кіраўнік замежнай установы запрасіў іракскіх міністраў наведаць з афіцыйным візітам Рэспубліку Беларусь.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці