Аб сустрэчы Пасла Беларусі А. Глаза з намеснікам Міністра гандлю Турцыі
26.08.2025 г.25 жніўня 2025 г. Пасол Беларусі ў Турцыі Анатоль Глаз правёў сустрэчу з намеснікам Міністра гандлю Турцыі Мустафай Тузджу.
Бакі падрабязна абмеркавалі стан гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама перспектывы іх развіцця. Закрануты канкрэтныя двухбаковыя праекты, пытанні дагаворна-прававой базы ў гандлёва-эканамічнай сферы, узаемадзеянне паміж суб’ектамі гаспадарання і прадстаўнікамі дзелавой супольнасці Беларусі і Турцыі.
Асаблівая ўвага нададзена абмеркаванню спосабаў актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй і ходу падрыхтоўкі дванаццатага пасяджэння Беларуска-Турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі, якое запланавана да правядзення ў г.Мінску.
Суразмоўцы з задавальненнем адзначылі добрую дынаміку і высокі ўзровень гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, дасягнуты ў апошнія гады паміж дзвюма краінамі, а таксама абмяняліся думкамі аб актуальнай сітуацыі ў сусветным гандлі ў цэлым.