:

Аб рабочым візіце Пасла Беларусі ў Турцыі В.Рыбака ў Конью

15.03.2021 г.

Пасол Беларусі ў Турцыі Віктар Рыбак 11-12 сакавіка 2021г. наведаў з рабочым візітам горад Конья.

Для даведкі. Конья з'яўляецца буйным прамысловым і культурным цэнтрам на паўдневым захадзе Турцыі з насельніцтвам каля 2,5 млн. чалавек. У Коньі функцыянуюць больш за 35 тысяч прадпрыемстваў, размешчаны шэраг важных турэцкіх вытворцаў прадукцыі машынабудавання і аўтакампанентаў, авіяцыйнай прамысловасці, харчовай, сельскагаспадарчай і будаўнічай галін.

Падчас візіту кіраўнік беларускай замежнай установы правёў сустрэчы з губернатарам правінцыі Конья Вахдэцінам Азканам і першым намеснікам кіраўніка муніцыпалітэта г. Конья Мустафой Усбашам. Бакі абмеркавалі пытанні пашырэння гандлёвага-інвестыцыйнага супрацоўніцтва Коньі з Рэспублікай Беларусь, у тым ліку ў рэгіянальным аспекце.

Адбыліся прэзентацыі гандлёва-эканамічнага патэнцыялу Беларусі на базе прамысловай і гандлёвай палат Коньі. В.Рыбак прадставіў гандлёвыя прапановы беларускіх суб'ектаў гаспадарання, зацікаўленых
у пастаўках прадукцыі ў Турцыю і развіцці ўзаемадзеяння з турэцкім бізнесам.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі наведаў вытворчую пляцоўку буйнога вытворцы сельгасабсталявання і правёў сустрэчу з кіраўніцтвам імпарцёра беларускіх напояў і алкагольнай прадукцыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці