:

Пра кінапаказ стужкі “На другім беразе”

18.09.2023 г.

Напярэдадні Дня народнага адзінства 16 верасня 2023 г. Пасольствам Беларусі ў Анкары арганізаваны і праведзены кінапаказ фільма “На другім беразе” рэжысёра Андрэя Хрулёва. Кінапаказ прайшоў у будынку “Рускага дома” ў Анкары для беларускіх і расійскіх грамадзян, якія пражываюць у Турцыі.


Перад дэманстрацыяй фільма перад прысутнымі з прамовай выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак. У кантэксце ўмацавання народнага адзінства, развіцця дыялогу і ўзаемаразумення ў грамадстве В.Рыбак падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці і праўды. Кіраўнік беларускай замежнай установы ўказаў на цыклічнасць гісторыі, калі асобныя палітычныя сілы і краіны правакуюць канфлікты паміж брацкімі славянскімі народамі. Звернута ўвага прысутных на важнасць часцей аналізаваць гістарычныя падзеі, каб не паўтараць трагічны ход і развіццё гісторыі.
Пасля завяршэння кінапаказу паміж гледачамі адбыўся жывы абмен думкамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці