Аб беларускім стэндзе у міжнароднай школе BLIS
20.05.2024 г.17 мая 2024 г. на базе міжнароднай школы BLIS (Анкара) прайшло мерапрыемства “Spring Bazaar», якое стала ўжо штогадовым і падчас якога навучэнцы з больш чым 30 краін (Азербайджан, Беларусь, Бразілія, Іран, Іспанія, Італія, Казахстан, Канада, Палестына, Расія, ЗША, Туркменістан, Узбекістан, Украіна, Фінляндыя, Швецыя, Шры-Ланка, Японія і іншыя) арганізавалі краінавыя стэнды. Мэта мерапрыемства – стварэнне ўмоў для знаёмства навучэнцаў дзяцей з культурай іншых краін.
Пры садзейнічанні Пасольства Беларусі сіламі супрацоўнікаў беларускай замежнай установы, а таксама беларускіх суайчыннікаў, якія пражываюць у Анкары, на міжнародным мерапрыемстве “Spring Bazaar” быў арганізаваны стэнд Рэспублікі Беларусь, прадстаўлены нацыянальныя беларускія стравы.