Аб сустрэчы з Міністрам гандлю Турцыі
11.11.2021 г.9 лістапада 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турцыі Віктар Рыбак правёў сустрэчу з Міністрам гандлю Турэцкай Рэспублікі Мехметам Мушем.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй у святле дамоўленасцяў, дасягнутых лідэрамі дзвюх краін у Анкары ў красавіку 2019 года.
Асноўная ўвага была ўдзелена разгляду пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай адзінаццатага пасяджэння Беларуска-Турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі і змястоўным напаўненнем гэтага мерапрыемства.
Баки інфармавалі адзін аднаго аб праведзенай экспертнай рабоце мытных службаў Беларусі і Турцыі па запуску пілотнага праекта ”зялёны калідор“ у мэтах выканання міжурадавага пагаднення аб сістэме садзейнічання ўзаемным гандлі, а таксама аб рэалізацыі іншых праектаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Пасол Беларусі перадаў суразмоўцу запрашэнне для ўдзелу турэцкай дзелавой супольнасці ў Беларускім інвестыцыйным форуме ў рамках Нацыянальнага дня Рэспублікі Беларусь на ЭКСПА 2020 у Дубаі
22 лістапада г.г., а таксама камерцыйныя і інвестыцыйныя прапановы беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый.
Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць прадоўжыць практычнае ўзаемадзеянне бакоў па абмеркаваных падчас сустрэчы пытаннях.