:

Аб правядзенні вясновага кірмашу турысцкіх паслуг «АДПАЧЫНАК-2024»

21.03.2024 г.

18 – 20 красавіка 2024 г. на базе «Мінск-Арэна” ў г.Мінску адбудзецца 26-ы міжнародны вясновы кірмаш турысцкіх паслуг «АДПАЧЫНАК – 2024».

На выставе будзе прадстаўлена больш за 100 экспанентаў: тураператары, санаторыі, аграэкасядзібы, медыцынскія і SPA-цэнтры, атэлі, гасцініцы і загарадныя комплексы, страхавыя і транспартныя кампаніі, аб'екты прамысловага турызму.

Упершыню ў рамках выставы-кірмашу будзе арганізавана экспазіцыя лічбавых прадуктаў па турызме, адбудуцца дні рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь з шырокай культурна-забаўляльнай і дзелавой праграмай.
На адкрытай пляцоўцы каля «Мінск-Арэны» будзе арганізавана выстава інвентара і абсталявання для актыўнага адпачынку, а таксама тэхнікі прамысловых прадпрыемстваў, якія аказваюць паслугі па арганізацыі экскурсій (МАЗ, БЕЛАЗ, МТЗ і іншые).

Падрабязная інфармацыя пра кірмаш ˮАДПАЧЫНАК – 2024“, уключаючы прэзентацыю выставы, даступна на сайце https://tourexpo.by/

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці