:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Рыбака з прадстаўніком Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Турцыі

30.08.2021 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак 27 жніўня 2021 г. правёў сустрэчу з прадстаўніком Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Турцыі Сефой Гёмденизом.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння суб’ектаў гаспадарчай дзейнасці Беларусі і Турцыі ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь інвестыцыйных і інфраструктурных праектаў.

Суразмоўцы падкрэслілі важнасць актыўнага ўдзелу прадстаўнікоў дзелавой супольнасці ў адзінаццатым пасяджэнні Беларуска-Турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай Камісіі, правядзенне якога плануецца ў бягучым годзе.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці