Пра бізнес-форум ў Анкары
02.12.2025 г.
2 снежня 2025 года Пасол Беларусі ў Турцыі Анатолі Глаз прыняў удзел у беларуска-турэцкім бізнес-форуме, арганізаваным у Анкары пры падтрымцы сталічных аддзяленняў гандлёвых палат дзвюх краін.
На палях мерапрыемства таксама адбыліся кантактна-кааперацыйная біржа ў фармаце «B2B» перамоў, прэзентацыі вытворчага і экспартнага патэнцыялаў Беларусі.
На пляцоўцы Гандлёвай палаты Анкары беларускія і турэцкія бізнесмены, прадстаўнікі СЭЗ «Магілёў», індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і іншых структур абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Турцыі, магчымасці рэалізацыі кааперацыйных і інфраструктурных праектаў, умовы вядзення бізнэсу.
Дэлегацыя беларускіх дзелавых колаў таксама азнаёмілася і правяла перамовы з кіраўніцтвам турэцкай арганізаванай прамысловай зоны «OSTIM». Прадстаўнікі беларускіх кампаній вывучылі работу турэцкіх профільных прамысловых прадпрыемстваў.
У рамках мерапрыемства было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім аддзяленнем БелГПП і Гандлёвай палатай Анкары.