:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Міністрам замежных спраў Ірака на палях АДФ

04.03.2024 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі Віктар Рыбак на чале беларускай дэлегацыі прыняў удзел у трэцім Анталійскім дыпламатычным форуме (АДФ, Форум) на тэму «Павышэнне ролі дыпламатыі ў перыяд крызісаў», які адбыўся 1 – 3 сакавіка 2024 г. у г. Анталья (правінцыя Анталья, Турцыя) пад патранажам Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Р.Т. Эрдагана і па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Турцыі.

На палях Форума адбылася сустрэча кіраўніка беларускай замежнай установы з Міністрам замежных спраў Ірака Ф.Хусэйнам, падчас якой абмеркаваны пытанні двухбаковых кантактаў паміж Беларуссю і Іракам на высокім узроўні, а таксама ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках.



У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі дырэктар А.Макараў і аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСІ). Пры садзейнічанні Пасольства адбыліся сустрэчы А.Макарава з кіраўнікамі і экспертамі вядучых «фабрык думкі» Турцыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці