:
BE

Супрацоўніцтва ў галіне навукі

У цяперашні час прававую аснову двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы навукі складае пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусі і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі, культуры і спорту ад 1995 года.

У лістападзе 2016 г. падчас візіту Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліку Беларусь падпісана міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.

Паміж НАН Беларусі і навукова-даследчым саветам Турцыі ЦЮБІТАК створаны Сумесны Камітэт па навуцы і тэхналогіях, які вызначае прыярытэтныя напрамкі навуковага супрацоўніцтва, каардынуе выкананне сумесных праектаў, праводзіць сумесныя навукова-тэхнічныя мерапрыемствы. Бакамі рэалізуюцца тры навукова-тэхнічных праекта ў галіне оптаэлектронікі, фізікі і інфарматыкі.

У сакавіку 2019 г. у Мінску прайшло шостае пасяджэнне Сумеснай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і другое сумеснае рабочае пасяджэнне паміж НАН Беларусі і ЦЮБІТАК, у рамках якіх бакі дамовіліся аб правядзенні конкурсу сумесных даследчых праектаў.

У лістападзе 2018 г. у Анкары праведзена першае пасяджэнне сумеснай беларуска-турэцкай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій паміж ДКНТ і Міністэрствам прамысловасці і развіцця Турцыі. Бакі прапрацавалі пытанні, якія датычацца пашырэння супрацоўніцтва краін у розных галінах, уключаючы і сумесную працу ў галіне палярных даследаванняў. У рамках пасяджэння быў падпісаны пратакол, у якім замацаваны асноўныя напрамкі навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі да 2020 года.

У ліпені 2019 г. у Анкары падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў і Нацыянальным цэнтрам нанатэхналогій Турцыі. Дагавор прадугледжвае разнастайныя формы навуковага супрацоўніцтва беларускіх і турэцкіх навукоўцаў у галіне нанатэхналогій, уключаючы правядзенне двухбаковых семінараў і фінансаванне сумесных праектаў. Пагадненне падпісана дырэктарам БРФФД акадэмікам Гапоненка С.В. і дырэктарам НЦНТ прафесарам В.Дэмирам.

ДКНТ пры падтрымцы Беларускага інавацыйнага фонду (БІФ) і Савета па навукова-тэхналагічных даследаваннях Турцыі ЦЮБІТАК абвясцілі ў сакавіку 2019 г.конкурс сумесных беларуска-турэцкіх інавацыйных праектаў на 2019 – 2021 гады.

Мэтай дадзенага конкурсу з'яўляецца запуск, а таксама ініцыяванне сумесных беларуска-турэцкіх інавацыйных праектаў шляхам прадастаўлення прамой фінансавай падтрымкі на ранняй стадыі распрацоўкі праэкта.

БІФ таксама працягвае працу па пошуку турэцкіх партнёраў па шэрагу беларускіх распрацовак, перспектыўных для сумеснай рэалізацыі і супрацоўніцтва:

«Сістэма мадэлявання і падтрымкі прыняцця рашэння «Форт» і «інтэграваная сістэма падтрымкі прымаемых рашэнняў па ахове дзяржаўнай мяжы» (ТАА «Фортайти»);

«Блистэрная ўпакоўка з галаграфічнай абаронай для каштоўных камянёў і металаў» і «вытворчасць галаграфічнай прадукцыі, прызначанай для маркіроўкі і ідэнтыфікацыі самага шырокага кола тавараў, каштоўных папер і дакументаў» (ЗАТ «Галаграфічная індустрыя»);

«Камбінаваны датчык экалогіі памяшканняў на платформе Інтэрнэту рэчаў DjinnSensor», «камбінаваны датчык экалогіі тэрыторый жылой забудовы і транспартных магістраляў на платформе Інтэрнэту рэчаў CitiSensor» і «сістэма маніторынгу, аналітыка параметраў экалогіі памяшканняў для забеспячэння камфорту, бяспекі і прадуктыўнасці чалавека на працоўным месцы Bit Horizon» (Дюсьмикееў А.Б.).

«Перапрацоўка арганічных адходаў у высокопратэінавую бялковую дабаўку – Xtra High Protein meal» (ТАА «Сайберг»).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці